Забаўляльныя імпрэзы і заняткі ў школах у Беларусі пакуль не адмяняюцца
Ужо 12. Каронавірус выявілі яшчэ ў трох беларусаў: у Менску, Гомелі і Гародні.
Усе навучальныя ўстановы Беларусі працуюць у штатным рэжыме, паведамляецца ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі.
У ведамстве падкрэсліваюць, што зачыняць школы ў сувязі з распаўсюдам каронавіруса не плануецца. Прэс-служба міністэрства паведамляе, што ва ўстановах адукацыі выконваюцца ўсе неабходныя прафілактычныя меры і рэкамендацыі Мінздароўя, а самі навучальныя ўстановы забяспечаныя ўсімі неабходнымі санітарна-гігіенічнымі сродкамі. «Пакуль не было даручэнняў адмяняць і масавыя імпрэзы ў Менску з прычыны каронавірусу».
У Вялікім тэатры оперы і балету спектаклі з прычыны каронавірусу на бліжэйшы час не адмяняюцца. Аднак праз каронавірус адмененыя гастролі аркестра тэатра ў Нямеччыну, якія планаваліся 10 сакавіка на 20 дзён.
Беларускае Радыё Рацыя