Забег да 101-годдзя БНР
Ад 4 сакавіка стартуе рэгістрацыя на «Вольны забег-2019». Гэта акцыя, што аб’ядноўвае беларусаў свету з нагоды святкавання БНР-101. Сёлета арганізатары спадзяюцца, што агульная дыстанцыя, якую прабягуць удзельнікі, перавысіць 1000 км.
Каб узяць удзел у «Вольным забегу», трэба зарэгістравацца на сайце runbnr.org, прабегчы «вольную дыстанцыю» і падзяліцца ў сацыяльных сетках фотаздымкам з забегу – з бел-чырвона-белым сцягам або гербам Пагоня і хэштэгам #belarus101run.
«Нам не патрэбныя дазволы і ўзгадненні, каб гэткім чынам адсвяткаваць Дзень Волі, свята нашай свабоды. Мы не ставім таксама аніякіх абмежаванняў па дыстанцыях ці тэмпе: хтосьці можа прабегчы 300 метраў, а хтосьці замахнуцца на паўмарафонскую дыстанцыю ці нават болей, – гаворыць адзін з арганізатараў імпрэзы Зміцер Ягораў. – Мы жывем у розных краінах, нават на розных кантынентах, але нас абʼядноўвае прага да свабоды і Беларусь у сэрцы».
Асноўным днём забегу вызначаная нядзеля, 24 сакавіка – чакаецца, што менавіта ў гэты дзень у забегу возьме ўдзел большасць бегуноў. 25 сакавіка будуць падведзеныя вынікі і апублікаваная інфармацыя пра геаграфію і пераадоленую дыстанцыю.
Першы «Вольны забег» адбыўся ў 2018 годзе. Ён абʼяднаў 104 удзельнікі з 16 краінаў. Агулам удзельнікі забегу прабеглі 669 км.
Публічныя фота ўдзельнікаў #belarus100run у ФБ: https://www.facebook.com/search/str/%23belarus100run/photos-keyword?epa=SEE_MORE
Відэа з удзелам арганізатараў: https://www.youtube.com/watch?v=rHaLt9kONcQ
Кантакт для медыя (каментары, дадатковая інфармацыя) :
Вольга Ермалаева Франко
тэл / whatsapp: +5571997370988
ФБ: https://www.facebook.com/volha.franco
Зміцер Ягораў
тэл / viber: +48 511432778