Заблакаваны беларускі сайт расейскага праваабарончага СМІ „Медиазона”



Па рашэнні Міністэрства інфармацыі заблакаваны беларускі сайт расейскага праваабарончага СМІ „Медиазона” (mediazona.by).

„Медиазона” была заснавана ў верасні 2014 года ўдзельніцамі фемінісцкай панк-рок-групы Pussy Riot Надзеяй Талаконнікавай і Мaрыяй Алёхінай (у 2012 годзе правялі „панк-малебен” у маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля і былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за хуліганства). Спецыялізуецца на навінах і аналітыцы аб судовых, праваахоўных органах і пенітэнцыярнай сістэме Расеі, пераследзе грамадзян за іх палітычныя погляды. Беларускі сайт „Медиазоны” пачаў работу 1 ліпеня 2020 года. Актыўна асвятляе пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Раней беларускія ўлады заблакавалі шэраг навінавых недзяржаўных сайтаў, у тым ліку інтэрнэт-газету БелаПАН „Беларускія навіны” (naviny.by).

belapan.by