Заблакаваны сайт экаарганізацыі „Экадом”
Улады Беларусі заблакавалі сайт экалагічнай арганізацыі „Экадом”.

Міністэрства інфармацыі апавясціла „Экадом” пра тое, што вырашыла абмежаваць доступ да сайта ecohome-ngo.by, пішуць праваабаронцы.
Экалагічную арганізацыю пазбавілі рэгістрацыі ў канцы жніўня. У кастрычніку гэту ліквідацыю прызналі незаконнай на міжнародным узроўні.
Беларускім уладам далі месяц, каб аднавіць у рэгістрацыі «Экадом» — інакш Беларусь пазбавяць правоў і прывілеяў па міжнароднай экалагічнай канвенцыі.
