Забойца дзвюх жанчын знойдзены павешаным



Аператыўнікі адшукалі забойцу дзвюх жанчын у Менскім раёне, паведамляе МУС Беларусі.

Падчас аператыўна-вышуковых і пошукавых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі знайшлі труп мужчыны, якога шукалі за двайное забойства. У адным з недабудаваных дамоў Мінскага раёна падазроны скончыў жыццё самазабойствам цераз павешанне. Побач з ім сышчыкі знайшлі прыладу злачынства — абрэз паляўнічай стрэльбы.

belta-q9o8j
Месца ўчорашняга забойства (Фота БелТА)

Нагадаем, 11 верасня ў 15.20 у вёсцы Каменная Горка Менскага раёна мужчына з абрэза паляўнічай стрэльбы застрэліў дзвюх жанчын і ўцёк з месца здарэння. За ўчыненне забойства адшукваўся 60-гадовы мінчанін Аляксандр Каранеўскі.

kar-1aqlb

belapan.by