Забойца не можа быць героем



Усталяваць справядлівасць і ўзнавіць памятны знак на месцы пахавання камандзіра партызанскага атрада Дзмітрыя Семянцова дамагаецца жыхар Карэлічаў Алесь Самец.

P1230622

Забойца Дзмітры Дзенісенка, які забіў у патыліцу іншага камандзіра партызанскага атрада Дзмітрыя Семянцова ў канцы 1942 года. Пасля той даў ілжывыя паказанні пракуратуры пра акалічнасці смерці Семянцова.

Партызанскі лідар быў забіты іншым камандзірам партызанаў, Дзмітрыем Дзенісенкам, у 1942-м годзе. Калі забойства высветлілася, той ілжыва даў паказанні па крымінальнай справе забойства, якую разглядала пракуратура БССР. Тады пракуратура вызваліла яго з-пад адказнасці як трапіўшага пад амністыю 50-х гадоў.

Кажа краязнаўца Алесь Самец:

Гэты забойца быў і намеснікам старшыні Мірскага раённага выканкама, старшынём калгаса імя Жданава Наваградскага раёна. А апошнім часам быў старшынём Любчанскага сельсавета. Памёр у 1998 годзе. Схадзіў я ў той Наваградскі музей, каб паглядзець, што там ёсць. А там яму стэнд прысвечаны, добра аформлены. Герой. Там і яго скураная куртка вісіць, узнагароды, кабура ад рэвальвера, якім ён хіба і страляў у людзей. І я запытаўся, ці ведаюць яны, хто ён насамрэч? Адказалі, што ведаюць, але не на іх узроўні прыбіраюцца такія рэчы.

Дзмітры Семянцоў пахаваны ля хутара Пратасава Карэліцкага раёна. Але знака яго пахавання не захавалася. Дзякуючы пошукам краязнаўцы Алеся Самца, які знайшоў гэтае месца, мясцовыя ўлады абяцаюць усталяваць знак. А грамадскасць чакае, калі ў музеі прыбяруць экспанаты, якія папулярызуюць памяць пра Дзмітрыя Дзенісенку, які дагэтуль выглядае там героем вайны.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара