Зачыстка незалежнай медыйнай прасторы перад выбарамі 2015
Беларускія ўлады пачалі жорсткі наступ на незалежных журналістаў перад прэзідэнцкімі выбарамі 2015 года. Ідзе зачыстка незалежнай медыйнай прасторы. Гэта адбываецца ад няўпэўненасці пазіцыяў Аляксандра Лукашэнкі, нягледзячы на выпрацаваную методыку выбарчых фальсіфікацый, кажа кіраўнік Берасцейскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Супрунюк:
– На прыкладзе нашай філіі ў Берасці сёлета мы маем 4 выпадкі, калі нашыя калегі атрымоўвалі альбо папярэджанні, альбо іх чакаюць суды. Мы бачым, што сітуацыя толькі пагаршаецца. Мне падаецца, што гэта толькі першы “званочак” у інфармацыйнай вайне. Звярніце ўвагу, што Лукашэнка адкрыта кажа пра нейкую небяспеку, пужае народ Майданам. Чалавек, які б насамрэч меў такі высокі рэйтынг, наўрад ці такія выказванні рабіў бы.
Паводле Алега Супрунюка, улады ігнаруюць заклік старшыні офіса АБСЕ па свабодзе СМІ Дуні Міятавіч не чыніць штучныя перашкоды прэсе.
Беларускае Радыё Рацыя