Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў. Праца з шыльдай „экстрэмісцкай” арганізацыі



Для сяброў Задзіночання Беларускіх Студэнтаў, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, прызнанне іх арганізацыі „экстрэмісцкай” нічога ня зменіць. А вось для тых, хто застаецца на радзіме, гэта чарговае абмежаванне. Прынамсі, нельга неяк каментаваць, ставіць „лайкі” ці распаўсюджваць інфармацыю пра такую структуру, — адзначыў сакратар юрыдычнай службы ЗБС Максім Кавалёў:

Гэта проста спроба закрыць нам раты і схаваць праблемы. Таму што мы кажам пра праблемы, таму што мы лабуем інтарэсы беларускага студэнцтва. Але гэта з большага спроба спыніць камунікацыю паміж намі і тымі людзьмі, якія знаходзяцца ў Беларусі. Бо падпіска на «экстрэмісцкія» матэрыялы – гэта крымінальная справа.

Прызнанне Задзіночання Беларускіх Студэнтаў і іх сацыяльных сетак так званым “экстрэмісцкім фарміраваннем” адбылося паводле рашэнне КДБ.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя