Зафіксаваны магутны выкід радыяцыі пад Чэлябінскам



Расгідрамет паведаміў пра сур’ёзнае забруджванне навакольнага асяроддзя ў Чэлябінскай вобласці. Па звестках ведамства, у рэгіёне зафіксаваны выкід радыеактыўнага ізатопа рутэнія Ru-106.

Як паведамляе сайт Расгідрамета, з 25 верасня да 1 кастрычніка перавышэнне сумарнай бэта-актыўнасці ў пробах радыеактыўных аэразоляў і выпадзенняў фіксаваліся усімі пастамі, размешчанымі ў Паўднёвым Урале.

Пры гэтым у раёне населенага пункта Аргаяш радыяцыйны фон быў перавышаны ў 986 разоў, а ў населеным пункце Навагорны, размешчаным у 18 кіламетрах – у 440 разоў.

Адзначаецца, што гэтыя населеныя пункты знаходзяцца недалёка ад прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю кампанентаў ядзернай зброі, ізатопаў, а таксама захаваннем і рэгенерацыяй адпрацаванага ядзернага паліва.

У ведамстве адзначылі, што з 29 верасня па 3 кастрычніка Ru-106 у нязначных колькасцях быў выящлены і на тэрыторыі краін Еўразвяза.

mk.ru