Загады Лукашэнкі не выконваюцца чыноўнікамі



Загады Аляксандра Лукашэнкі не выконваюцца чыноўнікамі на месцах, паколькі яны яму не падпарадкоўваюцца.

Менавіта таму рэферэндуму па існаванні акумулятарнага завода ў Берасці не быць,– у гэтым перакананы берасцейскі грамадскі дзеяч Фёдар Петрусевіч, што прымаў актыўны ўдзел у пратэстах супраць АКБ:

– Чыноўнікі Берасцейскага выканкама, абласныя, не выконваюць ніякія ўказы кіраўнікі краіны, афіцыйныя, то бок ніякія законы. Яны дакладна рэгулююцца ўказамі кіраўніка краіны, але мясцовыя органы ўлады, кіраўнікі, якіх прызначае Лукашэнка, не выконваюць яго ўказы. Таму для мяне не з’яўляецца дзівам, што ён сказаў, што трэба правесці рэферэндум, а яны яго проста ігнаруюць.

Яшчэ 22 чэрвеня мінулага года на сустрэчы з ініцыятыўнай групай, што выступае супраць акумулятарнага завода ў Берасці, Аляксандр Лукашэнка заявіў – рэферэндум пройдзе. Але зараз мясцовыя чыноўнікі запэўніваюць, што неабходнасці ў такой працэдуры няма.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце