Загінулага ў Егіпце беларуса пахавалі ў Крычаве



У Клічаве ў Магілёўскай вобласці пахавалі беларуса, які загінуў 31 кастрычніка ў авіякатастрофе расейскага пасажырскага самалёта А321 ў Егіпце.

9263470

Раман Серадзінскі

28-гадовы Раман Серадзінскі каля дзесяці гадоў жыў у Санкт-Пецярбургу. Пуцёўку ў Егіпет атрымаў за добрую працу. На пахаванне прыйшлі сваякі, сябры і проста жыхары горада.

Расейскі бок прадаставіў сям’і загінулага грамадзяніна Беларусі кампенсацыю ў памеры 100 тысяч расейскіх рублёў (гэта каля 1500 даляраў).

euroradio.fm