Загінулы ў Літве беларус – былы баец палка Каліноўскага



Грамадзянін Беларусі, які загінуў у ДТЗ пад Вільняй 9 кастрычніка, – былы баец палка Каліноўскага Віктар Савіч, піша „Флагшток”.

Савіч нарадзіўся ў Гомелі. Летась далучыўся да палка Каліноўскага, удзельнічаў у баі, у якім быў забіты добраахвотнік з пазыўным „Брэст”. У тым жа годзе Віктар трапіў у скандал з прапагандыстамі.

Па словах Савіча, калі ён прыехаў у Літву, юрыст Мантас Данелюс, якога зараз судзяць у Літве за шпіянаж, прапанаваў яму грошы за інтэрв’ю пра полк, сказаўшы, што ролік патрэбны для амбасады ЗША. У выніку гэтае відэа паказалі на тэлеканале „Беларусь 1”.

Па інфармацыі „Флагштока”, на Віктара аказвалі ціск сілавікі. Калі ён знаходзіўся ва Украіне, сілавіку пагражалі яму і дасылалі відэа бацькоў з турэмнай камеры.