Загінуў намеснік генеральнага пракурора Расеі
Стала вядома, што пасля катастрофы шрубалёта загінуў намеснік генеральнага пракурора Расейскай федэрацыі Саак Карапецян.
Паводле папярэдніх даных верталёт спартовай мадэлі AS-350 3 кастрычніка разбіўся ля вёскі Вонышава ў Салігалічскім раёне Кастрамской вобласці. На борце знаходзіліся тры чалавекі, усе яны загінулі.
Па факце катастрофы пачатая крымінальная справа. Афіцыйна гібель Карапецяна і іншых пакуль не пацверджана.
Беларускае Радыё Рацыя
