Загінуў ваяр палка Каліноўскага
Як паведамляюць у палку, баец загінуў 7 лістапада падчас выканання баявой задачы.
«Полк на сувязі з роднымі загінулага. Таксама падчас гэта бою былі параненыя некалькі нашых ваяроў. Яны былі эвакуяваныя з поля бою, і іх жыццю нічога не пагражае», — чытаем у паведамленні палка.
Гэта ўжо 16-ы беларус, які загінуў на вайне за незалежнасць Украіны ў 2022 годзе.