Загінуў вядомы прадпрымальнік Яўген Наваселецкі



У ДТЗ загінуў вядомы бізнесмен Яўген Наваселецкі, паведаміў у „Фэйсбуку” старшыня Менскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін.

„Сябры, год пачаўся вялікім горам! 7 студзеня па дарозе на Нарач загінуў у аўтааварыі выдатны прадпрымальнік, наш таварыш — Яўген Наваселецкі, стваральнік комплексу „Наносы-Наваселле”, многіх бізнесаў. Разумны, добры, працавіты чалавек, у росквіце сіл”.

Як паведаміў Карагін, прычынай аварыі стаў лось, які перабягаў дарогу. Кіроўца аднаго з аўтамабіляў зманеўраваў і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з машынай, у якой знаходзіўся бізнесмен.

БелаПАН

Фота Сяргея Плыткевіча, tio.by