Загінуў яшчэ адзін баец Палка Каліноўскага



Учора, 3 кастрычніка, падчас правядзення штурмавой аперацыі Полк Каліноўскага панёс страты. Адзін з ваяроў гераічна загінуў на полі бою, паведамляе тэлеграм-канал палка.

Прозвішча загінулага каліноўца пакуль што не называюць.

Паведамляецца таксама, што яшчэ чатыры ваяры былі параненыя, але іх жыццю нічога не пагражае.