Загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Украіну
Загінуў беларус, які бараніў Украіну ад расейскай агрэсіі, паведамляе „Наша Ніва”. Вядома, што гэта баец аднаго з беларускіх падраздзяленняў ва Украіне. Абставіны яго смерці і асобу выданне абяцае назваць пазней.
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну загінуў не менш чым 21 беларус, які ваяваў на баку Украіны.