Войскі сувязі рыхтуюцца да вучэнняў „Захад-2017”



З 10 па 14 ліпеня на тэрыторыі Беларусі праводзяцца тактыка-спецыяльныя вучэнні войскаў сувязі Узброеных сіл (ТСВ).

Як паведамляе прэс-служба беларускага абароннага ведамства, дадзеныя вучэнні з’яўляюцца заключным — практычным — этапам падрыхтоўкі войскаў сувязі да сумесных стратэгічных вучэнняў узброеных сіл Беларусі і Расеі „Захад-2017” (ССВ), падчас якіх будзе разгорнута сістэма сувязі на новых і мадэрнізаваных сродках і комплексы сувязі, што прынятыя на ўзбраенне.

Галоўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца павышэнне ўзроўню гатоўнасці і здольнасці органаў кіравання і войскаў сувязі забяспечыць арганізаванае разгортванне сістэмы і войскаў сувязі рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл), устойлівае функцыянаванне ў інтарэсах кіравання войскамі (сіламі) у ходзе аперацыі РГВ (С), а таксама планамерная і эфектыўная падрыхтоўка да сумесных вучэнняў.

У вучэннях возьмуць удзел вайскоўцы ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба, злучэнняў, воінскіх часцей і падраздзяленняў сувязі Узброеных сіл Беларусі, а таксама галоўнага ўпраўлення сувязі, упраўленні сувязі Заходняй ваеннай акругі, воінскіх часцей і падраздзяленняў войскаў сувязі Узброеных сіл РФ.

У ходзе ТСВ плануецца выканаць, у прыватнасці, задачы па забеспячэнні арганізаванага вылучэння воінскіх часцей і падраздзяленняў сувязі ў раёны разгортвання вузлоў і ліній сувязі і ажыццяўлення набору сувязяў у інтарэсах вузлоў сувязі рухомых пунктаў кіравання. Трэба будзе выканаць нарматывы па разгортванні палявых вузлоў сувязі рухомых пунктаў кіравання Узброеных сіл, ВПС і войскаў СПА, Сіл спецыяльных аперацый, аператыўных камандаванняў, злучэнняў і вайсковых часцей у прызначаных раёнах разгортвання. Таксама намечана забяспечыць узаемадзеянне сістэмы сувязі Узброеных сіл з сеткай электрасувязі агульнага карыстання Беларусі, узаемадзеянне з сістэмай сувязі Узброеных сіл РФ у інтарэсах кіравання войскамі.

belapan.by