Захварэў на каронавірус афіцэр у Слоніме
У аднаго з афіцэраў Слонімскай 11-й механізаванай брыгады выявілі каронавірус. Гэту інфармацыю афіцыйна пацвердзіла і прадстаўніца Міністэрства абароны Наталля Гаўрусік.
Афіцэр тэрмінова шпіталізаваны ў Гарадзенскую абласную бальніцу. Стан яго здавальняючы. Тыя вайскоўцы, якія з ім кантактавалі, ізаляваны на палігоне, дзе працуюць медыкі.
Беларускае Радыё Рацыя
