Заклік да салідарнасці з Беларуссю
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” звярнулася з Заклікам да ўсіх беларусаў, якія жывуць у розных краінах свету. У звароце паведамляецца:
Шаноўныя сябры!
Выглядае, што ва ўсім свеце не засталося беларуса, які не ведаў бы пра падзеі на Радзіме. Шмат тыдняў запар не было дня без пратэстаў супраць хлусні і гвалту не толькі ў Беларусі, але таксама ў асяродках беларусаў, якія жывуць за мяжой.
Але ў сітуацыі моцнага супрацьдзеяння з боку аўтарытарнага рэжыму дэмакратычна настроенае грамадства Беларусі мае шанец абараніць свае правы толькі з дапамогай міжнароднай падтрымкі.
Мы падрыхтавалі шаблон Закліку да салідарнасці з Беларуссю, з дапамогай якога Ваша арганізацыя або Вы самі можаце звярнуцца да ўплывовага палітыка краіны, у якой вы жывеце (напрыклад, міністра замежных спраў), з просьбай падтрымаць дэмакратычныя памкненні беларускага народа і асудзіць рэпрэсіі беларускіх уладаў.
Пры жаданні да Звароту можна дадаць сведчанні катаванняў, якія былі ўжытыя да мірных пратэстоўцаў і выпадковых мінакоў, а таксама кароткае апісанне развіцця падзеяў і бягучай грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
(EN, DOCX) A Call for Solidarity with Belarus
(EN, DOCX) Voices from Belarus (EN, DOCX) Summary of the Political Background of the Crisis in Belarus
(BY, DOCX) Заклік да салідарнасці з Бларуссю
Беларускае Радыё Рацыя