Закрылі адміністрацыйную справу ў дачыненні да ўдзельніка Дня памяці ў Свіслачы
Лідскі раённы суд закрыў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да ўдзельніка Дня памяці ў Свіслачы. Матэрыялы справы на актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка былі накіраваныя са Свіслацкага РАУС у Ліду праз 2 месяцы пасля акцыі памяці ў Свіслачы. “Гэта стала падставай для Лідскага суда да яе закрыцця ў сувязі са сканчэннем тэрміна даўнасці адміністрацыйнага правапарушэння,” – патлумачыў актывіст.
– Наўрад ці гэта якісьці сабатаж, але маглі б, каб хацелі, разабрацца і хутчэй, разабраліся тады, калі разабраліся. Мне здаецца, ім самім гэта было непатрэбна. Нам застаецца цяпер толькі здагадвацца, што яны мелі на ўвазе.
Вітольд Ашурак неаднойчы ўдзельнічаў у мерапрыемствах да Дня памяці ў Свіслачы, за што ўжо прыцягваўся ў мінулыя гады да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафа і сутак арышту.
Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя