Залічаныя да 10 жніўня прызыўнікі маюць права на адтэрміноўку па ранейшых правілах
Прыемная навіна прыйшла для тых, хто сёлета паступаў ва ўстановы адукацыі. Прэс-служба Міністэрства абароны паведамляе, што прызыўнікі, залічаныя на вучобу да 10 жніўня, могуць скарыстацца сваім правам на адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Падстава – працяг адукацыі. Гэта значыць, што для іх у гэтым выпадку дзейнічаюць ранейшыя нормы закона „Аб воінскім абавязку і воінскай службе”.
Такое рашэнне прынята зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі з максімальным улікам інтарэсаў грамадзян.
Усё, што трэба будзе зрабіць юнакам-студэнтам, – падаць неабходныя дакументы ў прызыўную камісію.