Заложніца ў банку ў Заслаўі вызвалена, налётчык — ліквідаваны



„У аддзяленні „Белінвестбанка” ў горадзе Заслаўе злачынец, узброены нажом, захапіў у заложнікі дзяўчыну. На працягу больш чым дзвюх гадзін мы вялі з ім перамовы. Ён паводзіў сябе неадэкватна, адмаўляўся скласці зброю і адпусціць заложніка, пагражаў. Асоба злачынца намі ўстаноўлена — гэта раней двойчы судзімы за ўчыненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў жыхар Заслаўя, — цытуе БелТА Шуневіча. — Пасля беспаспяховых перамоў і вычарпання ўсіх магчымасцяў мірна вырашыць гэту справу, было прынята рашэнне аб правядзенні сілавой аперацыі, а менавіта вызваленні заложніка. Яна была паспяхова праведзена сіламі спецпадраздзялення МУС „Алмаз”. Заложнік быў вызвалены. Дзяўчына не пацярпела. Паводле папярэдніх дадзеных, яна цяжарная. Гэта мела пэўныя акалічнасці з пункту гледжання сілавой аперацыі. Злачынца ліквідаваны”.

Як паведаміў тэлеканал „Беларусь 1”, перамовы доўжыліся тры гадзіны.

Пра матывы дзеянняў налётчыка пакуль нічога не паведамляецца.

Паводле БелТА

Фота: sputnik.by