Залу Гомельскага аблвыканкама „абновяць” за 500 тыс даляраў
Гомельскае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва праводзіць тэндэр па выбары генеральнай падраднай арганізацыі для правядзення работ на аб’екце „Мадэрнізацыя фасадаў і інжынерных сістэм адміністрацыйнага будынка па праспекце Леніна, 2 у Гомелі”. Аб’ект уключаны ў інвестыцыйную праграму Гомельскай вобласці на 2017 год.
Кошт замовы, які ўжываецца ў якасці стартавага, устаноўлены ў памеры 860 тысяч 597 беларускіх рублёў, што на сённяшні дзень складае 465 тысяч даляраў. Сюды ўваходзіць кошт мадэрнізацыі памяшканняў вялікай залы пасяджэнняў адміністрацыйнага будынка Гомельскага аблвыканкама і рамонт даху будынка.
Арыенціровачныя тэрміны правядзення работ чэрвень-верасень 2017 года.