Замест адной чаргі на апастыль у МЗС – цяпер тры
Чарга па апастыль каля Галоўнага консульства ўпраўлення Міністэрства замежных спраў цяпер ператварылася ў тры чаргі, піша dev.by.
Гэта — чэргі на папярэдні запіс, на падачу дакументаў па папярэднім запісе і чарга іншагародніх. Прычым папярэдні запіс вядзецца ўжо не на два тыдні, а на чатыры месяцы наперад. Цяпер запісваюць на 20 жніўня.
На пачатку сакавіка МЗС перапыніла прыём дакументаў на апастыль на 10 дзён. У выніку ўтварылася доўгая чарга з ахвочых заверыць свае дакументы для выезду за мяжу.
Фота: скрыншот з відэа dev.by
