Замест падзякі турэмныя тэрміны?



У Бярозе два 18-гадовыя мінакі меркавалі, што іх узнагародзяць за затрыманне маньяка, а атрымалі турэмнае зняволенне. Спроба абараніць сваю дзяўчыну ад пераследавання невядомага мужчыны, падобнага да маньяка, якога ўжо год шукала бярозаўская міліцыя, абярнулася для 18-гадовага Іллі Лукашыка і яго сябра пяццю гадамі турмы строгага рэжыму.

Пры спробе затрымаць мужчыну, які першым ударыў Іллю Лукашыка і разбіў губу, яму быў нанесены ўдар нагою сябрам Іллі, як кажа мама Іллі Ірына Лукашык. Ад удара нагою ў  затрыманага была пераламана рабрына, якая зачапіла лёгкае. Сябры выклікалі міліцыю. Пасля затрыманы падазроны пераследнік дзяўчыны быў змешчаны на 6 дзён у бальніцу.

^E662FDB6AE2A3CEEC76CB4D64154203145D88A66AD8A800188^pimgpsh_fullsize_distr

 

Як высветлілася, 39-гадовы мужчына з псіхічнымі адхіленнямі сачыў за дзяўчынай і яе сям’ёй ужо 4 гады, як сам прызнаўся ў судзе, кажуць бацькі дзяўчыны:

– Дачка на вуліцу баіцца выходзіць, раніцай у школу ўстала – цёмна: “Тата, ты мяне завязеш?”. Удзень нават дзверы зачыняю на замок. Бег за ёй.

– Напісаў я заяву, прынялі яе. Адразу пачаў казаць: “Гэта не нам, гэта не мы”. Прыйшоў адказ, што складу злачынства  ў яго дзеяннях няма і з ім праведзена  гутарка. Баранілі нашых дзяцей, мы ўдзячныя хлопцам, калі б не іх дзеянні, то невядома чым бы гэта ўсё скончылася.

Адвакат Іллі Лукашыка Вольга Савіч лічыць, што артыкул пакарання павінен быў быць іншы. Паколькі паламаная рабрына з пашкоджаннем лёгкага ўзнікла ад аднаго ўдара, які не маглі нанесці два хлопцы разам:

– Паводле паказанняў пацярпелага, якія ён даваў на следстве, якія паўтарыў на судзе. Яму здавалася, што гэта ўдар іншага хлопца. Казаць пра тое, што яны абодва павінны адказваць за цяжкія цялесныя пашкоджанні ў маім разуменні няправільна.

Паводле адваката, згодна са статыстыкай, адмененых спраў вышэйстаячымі судамі не болей 1% у год па рэспубліцы. Тым не менш, гэта дзясяткі тысяч спраў. На яе думку, у гэтай справе ёсць за што змагацца.

Пагаварыць з пацярпелым не ўдалося. Яго тэлефон не адказвае.

Беларускае Радыё Рацыя