Замест трох сутак на зборы Мікалаю Папеку далі толькі двое
Сістэма працягвае здзекавацца з палітычных, разбурае адносіны і правакуе нянавісць.
Прадэманстравана гэта на палітычнай справе паэта-пчаляра Мікалая Папекі. Ён прасіў старшыню Берасцейскага абласнога суда Антона Гушчына вынесці пратэст на несправядлівае рашэнне па яго справе, якую ў Берасці празвалі „карагоднай”. Рашэнне адмоўнае. Дэпартамент пакаранняў прасіў накіраваць адбываць пакаранне ў Куплін – за 12 кіламетраў ад дома. Прычыны даволі сур’ёзныя, яго адправілі ў Мазыр – за 400 кіламетраў.
Замест трох сутак на зборы далі толькі двое, кажа Мікалай Папека:
– Насуперак усякай логіцы, чалавечнасці, людскасці. Ад мяне 12-ць кіламетраў ёсць спецкамендатура, такая ўстанова, у якую мяне накіроўваюць, але робяць усё магчымае, проста розуму не падлягае. Асуджаныя несправядліва, не па закону, вінаватымі сябе не прызнаем. Нічога супрацьграмадскага, я маю на ўвазе „карагоднікаў”, а таксама іншых палітычных, накіравалі ў адну з самых жорсткіх спецкамендатур.
Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Паводле яго слоў, сістэма, якая так ненавідзіць сваіх грамадзян, абсалютна нежыццяздольная.
Беларускае Радыё Рацыя