Замежныя СМІ: рэальная статыстыка па каронавірусе ў Беларусі нашмат горшая



За дзень зарэгістравана 894 афіцыйныя выпадкі каронавірусу. Па замежных СМІ разышлася інфармацыя пра тое, што рэальная статыстыка па каронавірусе ў Беларусі нашмат горшая.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння, 31 траўня, у беларускай сталіцы прадставіла наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– Капітальны рамонт жылога фонду Менска працягваецца нават у цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі, але працы праводзяць з выкарыстаннем мер засцярогі.

Зніжэнне прамысловай вытворчасці назіраецца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, акрамя Менска, дзе яно паказала нават невялікі рост у 1% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Самае вялікае падзенне зафіксавана ў Менскай вобласці, дзе яно склала амаль 12%.

Пенсіянеры і людзі з інваліднасцю, якія перахварэлі на на COVID-19, праходзяць бясплатнае аднаўленне ў санаторыях «Вяжуці» і «Бярэзіна». У здраўніцу пацыентаў дастаўляюць наўпрост з клінік Менска і Менскай вобласці пасля адмоўнага тэсту на каронавірус.

Завяршаецца адкрыты гарадскі конкурс творчых ідэй «Менск – твае яркія асацыяцыі». Сярод прапановаў выдзеліўся менскі дызайнер, які прапанаваў выселіць КДБ і зрабіць у будынку музей СССР.

Беларускае Радыё Рацыя