Замежныя ваенныя інспектары прыедуць у Беларусь з праверкай



Як паведамілі ў Міністэрстве абароны, праверка плануецца на 5-8 снежня.

Згодна з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) 5-8 снежня ў Беларусі будзе знаходзіцца інспекцыйная група Германіі.

„Будзе праведзена інспекцыя двух воінскіх частак (па выбары інспектараў), якія з’яўляюцца аб’ектамі кантролю, згодна з палажэннямі ДЗУСЕ. У складзе групы, акрамя шасці ваенных інспектараў Германіі, прымуць удзел па адным ваеннаму інспектару з Іспаніі, Нарвегіі і ЗША”, – праінфармавалі ў Мінабароны.

У ведамстве патлумачылі, што мэта інспекцый – праверыць, што наяўнасць на аб’ектах ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, што абмяжоўваецца ДЗУСЕ, адпавядае колькасці, аб якім было паведамлена.

ej.by