Замежныя журналісты: У Беларусі за табою ўвесь час сочаць



Спецыфіка працы замежнага журналіста ў Беларусі – за табою увесь час сочаць – падзялілася сваім уражаннем у нашым эфіры журналістка Арлета Бойке. На польскім грамадскім тэлебачанні яна спецыялізуецца ва ўсходняй тэматыцы, працавала ў Расіі, Украіне і Беларусі. Асаблівае ўражанне мае ад працы ў аўтарытарнай краіне.

„І нават калі мы з’яўляліся ў нейкай вёсцы, адразу ж з’яўлялася адміністрацыя: пыталася, чаму мы не прадставіліся, чаму не прыехалі. Гэта значыць такое пачуццё кантролю было ў Беларусі вельмі вялікае. Я і не здзіўляюся людзям, што баяцца больш, чым у той жа Расіі, якая вялікая, і як кажуць сам расейцы: на ўсіх турмы не хопіць. Адчувалі сябе па-іншаму”.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Людзі не заўсёды кажуць, што думаюць сапраўды, але пасля падзей 2020 года шмат што памянялася, дадае журналістка Арлета Бойке. Паводле якой, беларусы сталі больш вольнымі. У Беларусь яе больш не пускаюць пасля леташніх выбараў, які не прызнала міжнародная супольнасць і вялікая частка беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя