Замкі Беларусі на запалкавых этыкетках



Адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўдрэў” у апошнія гады вельмі радуе філуменістаў (калекцыянераў запалак і запалкавых этыкетак) і тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. ААТ “Барысаўдрэў” ужо выпусціла вялікую серыю запалак з этыкеткамі, на якіх змешчаны гербы гарадоў Беларусі, савецкая зброя і ўзнагароды Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў.

Цяпер ААТ “Барысаўдрэў” распачало выпуск запалкавых этыкетак на якіх адлюстраваны замкі Беларусі, прычым, гэтыя этыкеткі выйшлі на беларускай мове. На запалкавых этыкетках ужо адлюстраваны Косаўскі, Любчанскі, Ружанскі, Мірскі, Нясвіжскі,Быхаўскі, Гальшанскі, Лідскі, Гарадзенскі Стары замкі. У бліжэйшы час ААТ “Барысаўдрэў” парадуе філуменістаў і іншымі цікавымі гістарычнымі выпускамі этыкетак.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя