Берасцейшчына: замоўчваецца колькасць выздаравеўшых і памерлых ад COVID-19
Берасце, Кобрынь, Столін, Бяроза і Ляхавічы — у такіх гарадах можа ў бліжэйшыя дні ўскладніцца сітуацыя з каронавіруснай інфекцыяй. Зараз там сярэдні паказчык па вобласці — інтэнсіўнасць захворвання складае ад 150 да 300 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва:
– Самымі цяжкімі ў эмідэміялагічным плане рэгіёнамі па-ранейшаму застаюцца Баранавічы, Лунінец, Іванава і Ганцавічы. Тут звыш трох соцень выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй на 100 тысяч насельніцтва. Самыя бяспечныя тэрыторыі — гэта Маларыта, Драгічын, Івацэвічы, Пружаны і Камянец. Шанец падхапіць каронавірус тут скаладае ад 0 да 150 на тых жа сто тысяч жыхароў.
Прыкметным застаецца той факт, што па раёнах не публікуецца не толькі колькасць тых, хто памёр ад COVID-19, але і невядомая колькасць людзей, які перамаглі каронавірусную інфекцыю.
Тое, што ў некаторых рэгіёнах сітуацыя выглядае лепшай, абумоўліваецца таксама тым, што хворых на каронавірус могуць звозіць у пэўныя кропкі з бліжэйшых раёнаў ва ўстановы аховы здароўя.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота Reuters