Заняпад радыёэлектроннай прамысловасці на Берасцейшчыне
За два дзясяткі гадоў праўлення Аляксандра Лукашэнкі радыёэлектронная прамысловасць на Берасцейшчыне зусім развалілася. На тым, што засталося, нізкія заробкі, скарачэнне рабочага тыдня і адсутнасць перспектывы. Кажа старшыня незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці па Берасцейскай вобласці Зінаіда Міхнюк:
– На электрамеханічным заводзе ў Давыд-Гарадку зарабок ледзь дацягвае да 3 мільёнаў. Там засталося працаваць 432 працаўнікі. Берасцейскі электрамеханічны завод працуе тры дні ў тыдні, і сярэдні заробак там крыху большы за 3 мільёны. “Цветатрон” працуе поўны тыдзень, але ў іх таксама сярэдні заробак 3 мільёны.
Паводле Зінаіды Міхнюк, бяссілле ў эканоміцы ўлада кампенсавала закручваннем гаек у выглядзе працоўных кантрактаў. Застаецца пытаннем, ці выратуе ўладу гэтая ахоўная грамата ўжо ў недалёкім будучым.
Беларускае Радыё Рацыя
Цалкам матэрыял у гукавым файле