Заняткі па бяспецы дзяцей у хатніх умовах у Пінску



У краіне завяршаецца агульна-нацыянальны комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Адзіны дзень бяспекі», які трываў на працягу першых дзесяці дзён верасня. Акцыяй ратавальнікі намагаліся засяродзіць увагу на неабходнасць стварэння бяспечных умоў для непаўнагадовых, як у побыце, так і ва ўстановах адукацыі. У Пінску напярэдадні завяршэння акцыі для бацькоў зладзілі занятак па бяспецы дзяцей у хатніх умовах, – адзначае куратар ініцыятывы Вольга Чыж:

– Навучанне бацькоў гэтым прынцыпам стварэння бяспечнага асяродку і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Дзеці траўмуюцца, нягледзячы на ўсе нашыя намаганні, і ў дзіцячым малодшым узросце ўзровень траўмаў застаецца высокім. Згодна з дадзенымі, адной з прычынаў высокага ўзроўню траўмаў з’яўляецца недастатковыя веды і навыкі якраз бацькоў. Вельмі часта маладыя бацькі проста не ведаюць пра тую патэнцыйную небяспеку, якая можа быць, здавалася б, у цалкам бяспечнай кватэры.

Па інфармацыі ратавальнікаў летась у выніку надзвычайных здарэнняў, пераважна пажараў, загінула 5 дзяцей.

Беларускае Радыё Рацыя