Запіс у гасцявой кнізе Нобелеўскіх лаўрэатаў Наталлі Пінчук застанецца ў вечнасці
9 снежня жонка лаўрэата Нобелеўскай прэміі Наталля Пінчук, знаходзячыся ў Нарвежскім нобелеўскім інстытуце, зрабіла запіс у гасцявой кнізе лаўрэатаў, якія пакідаюць свае думкі.
Вось гэтыя словы, якія застануцца ў гісторыі:
“Ад імя Алеся Бяляцкага, беларускіх праваабаронцаў, беларускага народу выказваю ўдзячнасць за прэмію салідарнасці. Беларусь будзе вольнай, дэмакратычнай і незалежнай, калі запануюць праўда і правы чалавека, а таксама пераможа Україна! Жыве Беларусь!”
Яўген Вапа, як суправаджальная асоба і сябар сям’і лаўрэата, мяркуе наступнае:
„Вось гэтыя словы застаюцца ўжо для вечнасці, для беларусаў усяго свабоднага свету, а таксама для будучыні. І думаю, што такі запавет нязломнай веры Алеся і мільёнаў беларусаў, якія будуць заўсёды верыць у сваю незалежную Беларусь”.
Беларускае Радыё Рацыя