Запішы відэа-віншаванне для Алеся Бяляцкага для дакументальнага фільма
Шведскае тэлебачанне SVT.se рыхтуе дакументальны фільм пра Нобелеўскага лаўрэата і праваабаронцу “Вясны” Алеся Бяляцкага і запрашае беларусаў узяць удзел. “Мы хочам сабраць розныя галасы пра тое, што значыць Нобелеўская прэмія міру для беларусаў”, — кажуць шведскія журналісты.

Каб прыняць удзел, трэба:
1) запісаць кароткі відэа-зварот
2) адказаць у ім на пытанне: што б вы пажадалі сёлетняму Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму?
3) даслаць відэа нам у тэлеграм @Spring96info ці на пошту [email protected]
