Запознены дазвол
Дазвол на правядзенне „Дня Волі” 21-га сакавіка атрымалі ініцыятары з Гародні. Кур’ёз у тым, што папера адаслана за подпісам намесніцы старшыні гарвыканкама Зоі Кулешы, амаль праз тыдзень пасля таго, як ініцыятары правядзення „Дня Волі” ў Каложскім парку паведамілі гарадскія ўлады, што ад масавага святкавання сёлета адмаўляюцца.
Кажа Вольга Верамеенка, адна з заяўніц масавага мерапрыемства:
– Дазвол на тое, што мы не збіраемся праводзіць мерапрыемства, гэта, канешне, цікава. Гэта нешта новае. Можа яны спадзяваліся, што мы насамрэч пойдзем. Але мне таксама цікава, што яны дазваляюць. Гэта ж дазволеная пляцоўка, мы паведамленне, а не запыт на дазвол дасылалі. А яны нам дазвалюяць. Ну, дзякуй, што вы нам дазволілі.
Каложскі парк – гэта адзіная фактычна пляцоўка ў горадзе, якая прызначана ўладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў.
12-га сакавіка ініцыятары адмовіліся праводзіць масавае святкаванне ў гэтым месцы з прычыны пагрозы пандэміі.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя