Запрацавала Служба «Адно акно» Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
27-га кастрычніка запускаецца тэставая версія Службы «Адно Акно» Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі (сайт by.social), дзе будзе сабрана ўся інфармацыя аб магчымай дапамозе для беларусак і беларусаў, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі ў краіне.
Службу ўрачыста адкрыла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вольга Гарбунова:
– На гэты момант мы стартуем з пытаннямі аказання дапамогі палітвязням і іх блізкім. Фінансы, псіхолагі, калоніі, абскарджванне праз пракуратуру і г.д. Будзем кансультаваць па шырокім спектары сацыяльных пытанняў. У палітвязняў, якія выйшлі, ёсць розныя праблемы – як алкагалізм, дэпрэсія, дамашні гвалт, пенсіі, праблемы са здароўем, атрыманне інваліднасці.
Дапамогу можна будзе атрымаць на сайце Службы «Адно Акно» АПК, звязаўшыся з аператарамі праз званок, чат, электронную пошту ці напісаўшы ліст на фізічны адрас. Дапамога аказваецца бясплатна, прафесійна і канфідэнцыйна.
Кантакты Службы «Адно Акно»:
сайт by.social
Званок на сайце з 12.00 да 20.00 (па менскім часе)
Электронная пошта [email protected]
Instagram – https://www.instagram.com/odnookno.by.social/
Facebook – https://www.facebook.com/oknookno.by.social
Telegram – https://t.me/odnooknobysocial_bot
Viber – odnooknobysocial
Адрас Службы „Адно акно”: Lithuania Vilnius, 59 postas, Kedru 4, P/D 2585, LT-03005.
Беларускае Радыё Рацыя