Запраўкі “А-100” прасоўваюць беларускую мову



У сетцы заправак „А-100” цяпер і на Берасцейшчыне можна пабачыць беларускамоўныя шыльды, паштоўкі ды пачуць адказы супрацоўнікаў на роднай мове.

Каментуе кіраўнік курсаў „Мова Нанова” Глеб Лабадзенка:

– У курсаў „Мова Нанова” не было праектараў, а ў нас няма грошай набыць такую дарагую тэхніку. Мы сказалі ў час супрацы з „А-100”, што можа быць у вас будзе такая магчымасць, яны падарылі нам такі праектар. Таксама яны забяспечваюць аднаразавымі кубачкамі для кава-паўзаў, таксама „А-100” праводзіла ў кавярні, якая ім належыць, вечарыну на якой была магчымасць прадставіць беларускую культуру. Так што гэта канешне вельмі важна і прыемна, што такая салідная кампанія хінецца да беларушчыны.

Пры патрэбе канешне, супрацоўнікі заправак размаўляюць па-расейску, але без праблем адказваюць па-беларуску.

„Нягледзячы на тое, што беларускамоўныя кіроўцы пакуль не трапляюцца, мы лічым ідэю слушнай”, – зазначылі берасцейскія супрацоўнікі „А-100”.

Беларускае Радыё Рацыя