Запусціць завод, каб ацаніць шкоднасць
Запусціць акумулятарны завод, каб ацаніць шкоднасць вытворчасці прапануюць у Берасці. Такія заявы робяць эксперты, якія прадстаўляюць бок “АйПауэр” на круглых сталах.
Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін адзначыў, што за наступствы такіх дзеянняў павінны несці адказнасць самі чыноўнікі:
– Я б гэта выпрабаваў на Лісе, на Рагачуку і на ўсім райвыканкаме. Я б іх памяліў на гэтым заводзе і хай бы яны гэтыя акумулятары рабілі са сваімі дзецьмі, са сваімі роднымі. Мы б тады паглядзелі, як бы яны затанчылі.
Каманда расейскіх экспертаў спасылалася на метадалогію якаснай адзнакі рызыкі і тлумачыла сваю прапанову замежным досведам. Яны спасылаліся на тое, што зрабіць вынік пра шкоднасць вытворчасці можна толькі пасля яе запуску.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
