„Зараз як ніколі для іх важна адчуваць падтрымку”
Прыходзіць на суды, рэгулярна ліставацца і перадаваць „прывітанні” праз родных – такой можа стаць дапамога берасцейскім палітвязням і тым, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных артыкулах.
Зараз як ніколі для іх важна адчуваць падтрымку, – распавяла валацёрка, блізкая сяброўка некалькіх палітзняволеных спадарыня Маргарыта:
– Калі пачалі хадзіць на суды, мы зразумелі, як моцна для іх важна падтрымка, як важна ім бачыць твары людзей, знаёмых, сяброў, на судах. Паседжанні ідуць каля двух з паловай – трох гадзін і ўвесь гэты час яны заўсёды пасміхаюцца, аглядаць усіх, хто ёсць у зале.
Валанцёрка звярнула ўвагу, што самае страшнае для палітзняволеных нават не адсутнасць інфармацыі ў выглядзе лістоў, газет і кніг, а разуменне таго, што на волі пра іх памятаюць. Таму варта штораз прыгадваць, што іх чакаюць і ўсё хутка вырашыцца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота b-g.by