Зарэгістравацца на падачу дакументаў на візу ў пасольстве Польшчы можна 3 разы ў месяц



Цяпер зарэгістравацца ў сістэме e-konsulat пасольства Польшчы для падачы візавых анкет можна тры разы на месяц.

polsha_flag

Новаўвядзенне звязваюць з „аптымізацыяй працэсу рэгістрацыі”. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар амбасады Ганна Дерска. Новае правіла запрацуе з 28 ліпеня. Зарэгістравацца на падачу хадайніцтва можна ў 8, 18 і 28 дзень кожнага месяца з 19:00.

У выпадку выходных, як па польскім, так і беларускім календары, рэгістрацыя магчымая ў апошні працоўны дзень. Нагадаем, што раней рэгістрацыя была даступная раз у месяц. Такім чынам, сёння бліжэйшыя даты для рэгістрацыі анкет – 28 ліпеня, 7 і 18 жніўня з 19.00.

Беларусы неаднаразова скардзіліся на цяжкасці з рэгістрацыяй і адсутнасцю свабодных дат. Пры гэтым у інтэрв’ю TUT.BY пасол Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка заўважыў, што інтэрнэт-старонка, дзе можна зарэгістравацца на падачу дакументаў, па-ранейшаму падвяргаецца хакерскім нападам. Амбасадар упэўнены, што вырашыць у тым ліку і гэтае пытанне дапамогуць візавыя цэнтры: чым больш месцаў з’явіцца для падачы дакументаў, тым карацей будуць чэргі і менш жадання ў хакераў узломваць сайт з рэгістрацыяй.

У Беларусі плануюць адкрыць восем такіх устаноў ужо да канца гэтага года. Сэрвісныя паслугі там будуць каштаваць менш за 20 еўра.

У 2014 годзе консульствы Польшчы выдалі беларусам больш за ўсё віз у параўнанні з установамі іншых краін. А менавіта, крыху больш за 402 тысяч віз з улікам доўгатэрміновых.

Фота neftegaz.ru