Заробак Паліны Шарэнды-Панасюк у калоніі – проста здзеклівы



У калоніі №24 у Гомельскай вобласці працягваюць здзекавацца з палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. Яе пазбавілі неабходных рэчаў і змясцілі ў камеру, плацяць здзеклівы заробак.

Муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда атрымаў выпіску з рахунку жонкі, дзе адзначаецца, што за месяц ёй можна набываць тавары толькі на 30 рублёў, а яе заробак за некалькі месяцаў максімальна складаў 61 капейку.

“Хутчэй за ўсё, яе прыцягваюць да прац па прыбіранні кухні і камеры, пішуць, што яна нібыта працавала. І налічваюць такі здзеклівы заробак”, – кажа Андрэй Шарэнда.

Мужчына таксама адзначае, што Паліна атрымала пазнаку Д18 (код тых, хто нібыта схільны да ўцёкаў, захопу закладнікаў і нападу на супрацоўнікаў калоніі). Акрамя таго, у калоніі не прапускаюць да яе лісты і перадачы.

Крыніца: @belsat