Заснавальніка „АртСядзібы” вызвалілі ў залі суда



У Цэнтральным судзе Менску вырашылі, што пратакол па справе Стаса Бабайцава трэба адправіць на дапрацоўку.

Стас Бабайцаў быў затрыманы 23 лістапада ў раёне мэтро „Кастрычніцкая”, калі да яго і сябра падышлі міліцыянты з праверкай дакумэнтаў. Бабайцаў папрасіў паказаць пасьведчаньні супрацоўнікаў міліцыі. Міліцыянты палічылі гэта „непадпарадкаваньнем”, абвінаваціўшы Стаса ў „дробным хуліганстве”. Хлопцаў адвезьлі ў Цэнтральнае РУУС. Стас падпісваць пратакол адмовіўся. Ягонага сябра, які пратакол падпісаў, выпусьцілі.

А ўжо праз гадзіну ў гародні пачынаецца суд супраць Праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча . яго судзяць за за ўшанаванне памяці паўстанцаў у Свіслачы, які прайшоў 26 кастрычніка . паводле аналагічных абвінавачанняў ў гародні чакаюць суда сённяы журналіст Міхаіла Карневіча, прафесар Алеся Астроўскага і актывісты Ежы Грыгенч і Віталь Лопасаў.

* * *

Як паведамілі ў Цэнтральным РУУС горада Менска, Стаса Бабайцава затрымалі па артыкуле «дробнае хуліганства». Яму пагражае адміністрацыйны арышт на 15 сутак. Суд адбудзецца ў аўторак, 25 лістапада.

Як паспеў паведаміць сам затрыманы, у раёне станцыі метро Кастрычніцкая да яго і да яго сябра падышлі супрацоўнікі праваахоўных органаў і папрасілі дакументы. У адказ на гэта малады чалавек папрасіў міліцыянтаў паказаць пасведчанні супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Палічыўшы гэта непадпарадкаваннем, праваахоўнікі затрымалі Стаса і яго сябра па абвінавачванні ў дробным хуліганстве і даставілі іх у Цэнтральнае РУУС. Бабайцаў адмовіўся падпісаць пратакол у адрозненне ад яго сябра, якога пасля адпусцілі. Актывіст дадаў, што арышт праходзіў у грубай форме.

Цяпер актывісту, як удакладнілі ў Цэнтральным РУУС, пагражае да 15 сутак арышту.

Паводле belnovosti.by