Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса асудзілі на 15 сутак



Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса асудзілі на 15 сутак за «несанкцыянаваную акцыю» (ч. 1 арт. 24.23 КаАП), паведаміў Symbal.by. Вырак агучыла суддзя Ленінскага раёну Юлія Шут, дадала «Вясна».

Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада аб 11-й гадзіне, калі ён пайшоў на выклік у міліцыю. Учора пачаўся суд над ім. Стала вядома, што яго абвінавацілі паводле двух артыкулах КаАП:

19.11 (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць)
19.12 (незаконны выраб і/або распаўсюджванне методык або іншых матэрыялаў аб спосабах вырабу выбуховых прыладаў і выбуховых рэчываў).

Суддзя вырашыў вярнуць справу на дапрацоўку. Учора Паўла не вызвалілі пасля заканчэння тэрміну затрымання: яго зноў павезлі ў РУУС, а потым назад назад у ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна.