Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса перавялі ў СІЗА-1
Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса перавялі ў СІЗА-1. Больш за месяц ён не атрымліваў перадачы і лісты.
Можна павіншаваць Паўла з Новым Годам, даслаўшы ліст або паштоўку:
Белавус Павел Мікалаевіч
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
Нагадваем, заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада і спачатку яму давалі адміністрацыйныя суткі. 24 снежня стала вядома што на яго заведзеная крымінальная справа (па ч. 1 арт. 342 — групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), ён застаецца за кратамі.