Заснавальнікаў каналаў NEXTA унеслі ў спіс тэрарыстаў
Сцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч унесеныя ў пералік арганізацый і фізічных асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Спіс размешчаны на сайце КДБ, змены ў яго зробленыя 18 лістапада.
Пуціла трапіў у спіс як заснавальнік ТГ-каналаў NEXTA і NEXTA live, а Пратасевіч — як (ужо былы) галоўны рэдактар гэтых каналаў. Некалькі месяцаў таму Пратасевіч пакінуў праект.
Раман Пратасевіч
Раней Генпракуратура паведаміла, што просіць у Польшчы выдаць абодвух хлопцаў. Супраць іх пачалі справу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса — па фактах „здзяйснення наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці”, „арганізацыі масавых беспарадкаў” і „арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
NEXTA – адзін з самых папулярных беларускіх тэлеграм-каналаў. Сярод апошніх інфармацый, апублікаваных у ім, – сенсацыйны запіс размовы меркавана паміж асобамі, датычнымі да забойства Рамана Бандарэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя