Заснавальніца Femen скончыла жыццё самагубствам



У Парыжы здзейсніла самагубства адна з заснавальніц міжнароднага жаночага руху Femen Аксана Шачко. Пра гэта  24 ліпеня з’явілася інфармацыя на сайце фемінісцкага аб’яднання «ОНА».

Як адзначаецца, 31-гадовая жыхарка Украіны Шачко скончыла жыццё самагубствам 23 ліпеня ў сваёй парыжскай кватэры. «Аксана пакінула запіску на англійскай, звернутую да парыжскай багемы, з якой яна апошні час шчыльна мела зносіны:” Вы ўсе – фэйк „», – гаворыцца ў паведамленні.

За апошнія 2 гады яна спрабавала скончыць жыццё самагубствам два разы. Трэцяя спроба, на жаль, аказалася паспяховай.

Аксана Шачко ўдзельнічала ў акцыі Femen у Беларусі ў 2011 годзе. Тады разам з дзвюма паплечніцамі Шачко зладзіла пікет ля будынка КДБ. Дзяўчаты трымалі плакаты з надпісамі «Волю палітычным вязням» і «Жыве Беларусь». Акцыю правялі 19 снежня — у гадавіну Плошчы-2010.

Фота: Bymedia.net.

Пасля, па словах актывістак, беларускія спецслужбы затрымалі іх, пасадзілі ў аўтобус, здзекаваліся, адной з іх аблілі валасы зялёнкай, пасля чаго ноччу выкінулі без дакументаў у лесе.

Незарэгістраваны жаночы рух Femen, створаны ў 2008 годзе ва Украіне, атрымаў вядомасць дзякуючы таму, што падчас акцый пратэсту ўдзельніцы агаляюць грудзі для прыцягнення ўвагі. Дзеянні Femen класіфікуюцца як «радыкальны эксгібіцыянізм».

З 2012 года рух афіцыйна зарэгістраваўся ў Францыі, пасля чаго стварыў філіял у Германіі. У той жа час улетку 2013 г. Femen згарнула сваю дзейнасць ва Украіне ў сувязі з ператрусамі ў сваім штабе і частымі нападамі на актывістак.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа