Заснавальніцы „Прэс-клуба” Юліі Слуцкай выставілі абвінавачанне
Заснавальніцы „Прэс-клуба” Юліі Слуцкай выставілі абвінавачанне па частцы 2 артыкула 243 — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала яе дачка Аляксандра.
Юлія Слуцкая застанецца пад вартай мінімум да 22 лютага. Адвакаты заявілі хадайніцтва пра кампенсацыю сваякамі прычыненай шкоды.
Супрацоўнікаў „Прэс-клуба” Юлію Слуцкую, Сяргея Альшэўскага, Алу Шарко, Сяргея Якупава, Пятра Слуцкага затрымалі 22 снежня. У іх кватэрах і на офісе адбыліся ператрусы.
Справай займаецца Дэпартамент фінансавай разведкі Камітэта дзяржкантролю.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: press-club.by
