Затрымалі 22-гадовага музыку і студэнта Канстанціна Зімніцкага
Раніцай 18 лютага ў сябе дома быў затрыманы 22-гадовы музыка і студэнт Канстанцін Зімніцкі, паведамляе spring96.org.

„Было 7 раніцы, мы спім і чуем званок у дзверы. Косцін тата адчыніў дзверы і забег АМАП і надзеў на Косцю кайданкі. Правялі ператрус, мы не разумелі, за што. Назвалі артыкулы за хуліганства, экстрэмізм і наркотыкі. Яго забралі ва ўпраўленне КДБ. Тэлефон яго забралі і сцягі. Натуральна, ніякіх наркотыкаў не было”, — распавядаюць пра затрыманне музыкі яго родныя.
